Калі даходзіць да сур'ёзных адносінаў дзяўчаты робяцца вельмі прыдзірлівымі ў выбары правільнага хлопца. Бо адносіны — гэта вельмі важна для іх і хочацца, каб той, хто будзе побач (хочацца верыць, што заўсёды) павінен быць па-сапраўднаму годным чалавекам.

Несумненна, гэта складаная задача. Але мы крыху спросцім яе, расказаўшы аб тых тыпах мужчын, ад якіх лепш трымацца далей.

Баязлівец

Мужчыны гэтага тыпу — гэта і не мужчыны нават, а проста спалоханыя маленькія хлопчыкі, яшчэ занадта няспелыя для сур'ёзных адносін. І такім можна быць і ў 30, і ў 40 гадоў, справа не ва ўзросце, а ў псіхалагічных праблемах. І нават калі з ім па-вар'яцку весела бавіцца час і можна прагаварыць усю ноч, а сэкс — ну проста мара, будзьце асцярожныя — любіць ён не ўмее.

Фліртаман

Гэты хлопец не ўмее мець адносіны з дзяўчынай без «падкатаў». Ён увесь час заігрывае, змяняючы тактыку ў залежнасці ад таго, на што клюе тая ці іншая «ахвяра». Ён, бясспрэчна, можа быць захапляльны — але яго інтарэсы дастаткова кароткатэрміновыя.

Тусоўшчык

Вось з гэтым сапраўды не засумуеш. У яго бясконцыя чэк-іны ў самых розных, але заўсёды тусовачных месцах, новыя фоткі і новыя прыгоды. У пятніцу ўвечары ён выходзіць на паляванне за ўражаннямі. Праблема ў тым, што яго адвечная прага новага не ўтрымае яго надоўга каля цябе, так што лепш нават не марнуй на яго час.

Нарцыс

Тут нават без каментароў. Калі ты часам задаешся пытаннем, каго ён больш любіць, цябе ці сябе — дык навошта табе такі патрэбны?

Кароль драмы

Жудасна раўнівы і гіперуспрымальны, ён будзе сварыцца нават за 5-хвіліннае спазненне на спатканне. У яго відавочныя праблемы з гумарам і занадта гіпертрафіраваныя рэакцыі на простыя жыццёвыя сітуацыі.

Верны лёкай

Ён засынае цябе падарункамі і кампліментамі, палкімі прызнаннямі і гераічнымі праявамі кахання… Але ўсё гэта ў канчатковым выніку прыводзіць да дысбалансу ў адносінах, а ты адчуваеш сябе сцервай, таму што табе гэта хутка надакучае.

Нерэалізаваны гультай

Ён сядзіць дома і распавядае, як мог бы заваяваць свет, калі б захацеў. У рэальнасці ён рэгулярна скарае толькі новы пачак чыпсаў і захоплівае печыва на кухні:-)

Дыктатар-узурпатар 

Яму трэба кантраляваць цябе ад і да, ведаць пра кожны твой крок і нічога нельга рабіць без яго згоды. Спачатку ён яшчэ трымаецца ў рамках прыстойнасці і цябе такая ўвага нават цешыць, але божа барані цябе затрымацца каля такога хлопца надоўга!

Хадзячая энцыклапедыя

Спачатку цябе прыцягвае яго эрудыцыя і інтэлект, але потым проста пачынае ванітаваць ад гэтай бясконцай нудоты. Ён жудасна правільны і з'яўляецца нейкай сумессю таты і настаўніцы ў школе. Не самы прыемны кактэйль.

Сноб

У букетна-цукерачны перыяд ён будзе распавядаць табе што ўсе вакол — смецце, а ты — адзіны алмаз ў натоўпе. І спачатку гэта будзе імпанаваць табе. Але потым ён параўнае цябе з натоўпам і будзе ўпэўнены, што адзіны алмаз на свеце — гэта ён сам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?