Расія ў найбліжэйшы час перадасць Беларусі чатыры зенітна-ракетныя комплексы С-300.

Пра гэта паведаміў журналістам міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу па выніках праведзенага сёння ў Маскве супольнага пасяджэння калегій міністэрстваў абароны Беларусі і РФ.

«Для павышэння магчымасцяў супрацьпаветранай абароны Рэспублікі Беларусь плануецца перадача ў самы бліжэйшы час беларускаму боку чатырох зенітна-ракетных комплексаў С-300», — цытуе Шайгу агенцтва БелТА.

С-300 — гэта магутны комплекс проціракетнай абароны. Хоць ён ніколі не выкарыстоўваўся ў баявых дзеяннях, лічыцца, што ён непрабівальны для амерыканскай авіяцыі. Ён здольны збіваць як самалёты, так і крылатыя ракеты праціўніка.

Ад 2011 года ён болей не вырабляецца. Расія перайшла на вытворчасць больш сучаснай яго версіі С-400.

На сёння на ўзбраенні беларускай арміі стаяць адна брыгада С-300В, адна брыгада і два палкі С-300ПС. Якія канкрэтна яшчэ чатыры комплексы будуць перададзены, пакуль не паведамляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?