29.10.2013 / 14:10

Адкрыццё фестывалю «Лятучы Стол Караткевіча» — 6 лістапада

Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» і кнігарня «логвінаЎ» запрашаюць на зусім неафіцыйнае, але, тым не менш, урачыстае адкрыццё фестывалю «Лятучы Стол Караткевіча».

Пра свайго Караткевіча раскажуць (і, можа, заспяваюць):

Адам Глобус
Уладзімір Арлоў
Кася Камоцкая
Анатоль Івашчанка
Антон Рудак

Чакаюцца нечаканыя госці.

6 лістапада, кнігарня логвінаЎ (Мінск, Незалежнасці, 37а). Пачатак а 19-й. Уваход — вольны

Кнігарні «логвінаЎ» падарылі легендарны пісьмовы стол, за якім Уладзімір Караткевіч напісаў «Каласы пад сярпом тваім» і»Чорны замак Альшанскі». І гэта – выдатная нагода для літаратурнага фестывалю!

Цэлы лістапад раз на тыдзень у кнігарні «логвінаЎ» і галерэі Ў будуць адбывацца літаратурныя, музычныя і мастацкія імпрэзы, прысвечаныя Уладзіміру Караткевічу, з удзелам паэтаў, спевакоў і мастакоў. На кожнай імпрэзе фестывалю самых актыўных чакаюць «лятучыя» прэзенты ад кампаніі «Будзьма беларусамі!».

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру