Пра гэта ён заявіў, выступаючы на форуме «Традыцыі. Моладзь. Будучыня»

«У нас ёсць тысячы, дзясяткі, сотні тысяч выдатных, сумленных, самаадданых работнікаў. Іх пераважная большасць. Але нямала і гультаёў, што граху таіць, і п'яніц, і разгільдзяяў. Можна са мной не згаджацца і спрачацца, але ёсць аб'ектыўныя факты. Наша прадукцыйнасць працы хранічна адстае не толькі ад еўрапейскіх краін і ЗША, але і ад многіх азіяцкіх дзяржаў», - канстатаваў Лукашэнка.

Ён таксама адзначыў, што ў краінах, якія дасягнулі вялікіх вышынь у эканоміцы, існуе зусім іншае стаўленне да працы:

«Дробны, сярэдні ды і буйны бізнэс на Захадзе, ва Усходняй Азіі — дзецішча людзей, апантаных не толькі і не столькі ідэяй узбагачэння. Часцей імі рухае імкненне даказаць, што ты лепшы ў сваёй справе.

Менавіта на такіх людзях — сумленных работніках і прафесіяналах, а зусім не на спекулянтах і аферыстах трымаюцца тыя дасягненні, якія ёсць у так званых развітых краінах», - адзначыў Лукашэнка.

У нас жа, заўважыў ён, многімі людзьмі бізнэс быў зразуметы па-іншаму — як свет лёгкай нажывы з прысмакам зладзейскай рамантыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0