Крымінальная справа ў дачыненні да падазраваных у абрабаванні аддзялення банка ў Любані накіравана ў вайсковы суд. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Генеральнай пракуратуры.

«Генеральная пракуратура 29 кастрычніка накіравала ў суд крымінальную справу, якую расследаваў Следчы камітэт, у дачыненні да трох жыхароў горада Любань і Любанскага раёна, якія здзейснілі 21 красавіка разбойны напад на работніка аддзялення ААТ «Белаграпрамбанк» у горадзе Любань і паставога міліцыянта, выкраўшы маёмасць і грашовыя сродкі ў асабліва буйным памеры», — распавялі ў Генпракуратуры.

Абвінавачаным інкрымінуецца здзяйсненне злачынстваў, прадугледжаных ч.3 арт.207 (разбой, учынены групай асоб у асабліва буйным памеры), ч.4 ст.294 (крадзеж агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў шляхам разбою), ч.3 ст.214 (крадзеж транспартнага сродку, учынены групай асоб з прымяненнем гвалту), ч.1 арт.218 (наўмыснае знішчэнне маёмасці, якое пацягнула прычыненне шкоды ў значным памеры) КК.

Крымінальная справа накіраваная для разгляду ў Бабруйскі міжгарнізонны ваенны суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?