29.10.2013 / 19:16

Устаноўлены мінімальныя спажывецкія бюджэты 1

У Беларусі ўстаноўлены мінімальныя спажывецкія бюджэты для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп у сярэднім на душу насельніцтва і на аднаго члена сям'і рознага складу ў сярэдніх цэнах верасня 2013 у разліку на месяц на перыяд з 1 лістапада 2013 па 31 студзеня 2014, паведамляе БелаПАН.

Адпаведная пастанова № 103 прынята Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны 18 кастрычніка 2013 года, паведамілі ў Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі.

Мінімальныя спажывецкія бюджэты ўстаноўлены, у прыватнасці, для працаздольнага насельніцтва — у памеры 2.123.190 рублёў, пенсіянераў — 1.648.500 рублёў, студэнтаў — 1.626.720 рублёў, дзяцей ва ўзросце да трох гадоў — 1.294.550 рублёў, дзяцей ва ўзросце ад трох да шасці гадоў — 1.565.210 рублёў, дзяцей ва ўзросце ад шасці да 18 гадоў — 1.844.620 рублёў, сям'і з чатырох чалавек — 1.659.400 рублёў, маладой сям'і з трох чалавек — 1.762.670 рублёў.

Як зазначылі ў міністэрстве, законам «Аб фарміраванні і выкарыстанні мінімальнага спажывецкага бюджэту» ўстаноўлена прававая аснова вызначэння і выкарыстання мінімальнага спажывецкага бюджэту (МСБ).

МСБ уяўляе сабой расходы на набыццё набору спажывецкіх тавараў і паслуг для задавальнення асноўных фізіялагічных і сацыяльна-культурных патрэб чалавека.

Мінімальныя спажывецкія бюджэты зацвярджаюцца паквартальна пастановай Мінпрацы і сацабароны ў мэтах апошняга месяца квартала для васьмі сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва.

Мінімальны спажывецкі бюджэт прымяняецца як сацыяльны нарматыў для прагназавання зменаў узроўню жыцця насельніцтва і ўзмацнення сацыяльнай падтрымкі грамадзян, якія маюць у гэтым патрэбу.

Зараз сярэднедушавы МСБ сям'і з чатырох чалавек служыць асновай для вызначэння права грамадзян на атрыманне льготных крэдытаў і субсідый на будаўніцтва (рэканструкцыю) ці набыццё жылых памяшканняў; права грамадзян, якія пастаянна пражываюць і працуюць у населеных пунктах з колькасці насельніцтва да 20 тыс. чалавек, на атрыманне льготных крэдытаў на капітальны рамонт і рэканструкцыю жылых памяшканняў, будаўніцтва інжынерных сетак, узвядзенне гаспадарчых памяшканняў і пабудоў.

0
STATiK / Адказаць
30.10.2013 / 16:12
для працаздольнага насельніцтва — у памеры 2.123.190 рублёў Ёсць людзи, асаблива на перыферыи, у яких заробак не дасягае нават такой мизёрнай личбы... Ганьба табе, Лука...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру