29.10.2013 / 19:44

Замужнія жанчыны баяцца распранацца перад мужамі 20

Кожная шостая замужняя жанчына на працягу цэлага года або даўжэй не дазваляе мужу бачыць сябе цалкам аголенай з-за няўпэўненасці ва ўласнай прывабнасці. Пры гэтым 40% жанчын лічаць, што такая сарамлівасць шкодзіць іх сямейнаму жыццю.

Брытанскія сацыёлагі апыталі 1902 жанчыны па ўсёй краіне, каб даведацца, наколькі яны ўпэўненыя ў сабе і ўласным целе. Як вядома, сумневы ў прывабнасці і няўпэўненасць у сабе — самы распаўсюджаны жаночы комплекс, які часам нават пераважвае сумневы з-за ўласнай вагі.

Высветлілася, што кожная шостая жанчына саромеецца цалкам распранацца перад сваім мужам. І яна не агалялася ў яго прысутнасці жонка ўжо на працягу 12 месяцаў ці даўжэй.

Палова з жанчын, якія адмаўляюцца распранацца перад мужамі, робяць так з-за няўпэўненасці ва ўласнай прывабнасці, а траціна вінаваціць нізкае лібіда.

Прыкладна 40 % апытаных заявілі, што з-за падобнай сарамлівасці пакутуе іх сямейнае жыццё, а ў 36 % сталыя спробы прыкрыць галізну ў прысутнасці мужа нават прыводзілі да сямейных сварак і канфліктаў.

«Упэўненасць ва ўласным целе — гэта значны элемент жаночай сэксуальнасці, і яе недахоп нараджае шматлікія праблемы, — кажа Сара Бэйлі з фармацэўтычнай кампаніі UKMedix.com, якая замовіла апытанне. — Вельмі высокі адсотак замужніх жанчын не дазваляе сваім мужам бачыць сябе без адзення.

Жанчыны павінны памятаць, што нават калі ім і не падабаецца ўласнае цела, існуе верагоднасць таго, што мужчына яго любіць, і не варта ахвяраваць сям'ёй і адносінамі з-за няўпэўненасці ў сабе».

0
Дынька / Адказаць
29.10.2013 / 20:30
НН-medikforum.by
0
Пятро / Адказаць
29.10.2013 / 21:57
Жанчыны павінны памятаць, што нават калі ім і не падабаецца ўласнае цела, існуе верагоднасць таго, што мужчына яго любіць, і не варта ахвяраваць сям'ёй і адносінамі з-за няўпэўненасці ў сабе». Чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=117150 ---------------------- Знакамітая жаночая лёгіка. Тут помню, ды яшчэ як, а тут не.) Усе жанчыны ўпэўненыя, што густ іх мужыкоў ні на што не годны, як быццам гэтыя самыя мужыкі не іх саміх абіралі. А з іншага боку, можа яны так унушаюць уласным мужыкам думку, што іх густ з часам псуецца? Што трэба спяшацца спрабаваць зараз, неадкладна, пакуль густ зусім не сапсаваўся?)
0
Кнехт / Адказаць
29.10.2013 / 22:08
Проста замужнія жанчыны хочуць як мага надалей заставацца для мужоў загадкамі - каб тыя не шукалі "загадак" на баку. ;) ЎСЁ ТВАЁ! Каб не было парнухі й Галівуда, І "жоўтых" - уздоўж дарогі - "ліхтароў", І цэлюліта, дык была б раскута Любая жонка так, што будзь здароў! А тут: блукай у цемры ночы, ё-маё, Шукай, чаго ахвочы - ўсё тваё! ;)
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру