Самым каштоўным расійскім брэндам 2013 быў прызнаны «Газпром».
Аб гэтым паведамляецца ў прэс-рэлізе кансалтынгавага агенцтва Interbrand, якое правяло адпаведнае даследаванне. Гандлёвую марку газавага манапаліста ацанілі ў 1,26 трыльёна расійскіх рублёў (39 млрд даляраў ЗША).
«Газпром» перамог з вялікім адрывам: на другім месцы апынуліся МТС з брэндам коштам 192 млрд рас. рублёў (6 млрд даляраў), на трэцім — «Білайн» (4,8 млрд даляраў). Марку яшчэ аднаго сотавага аператара, «Мегафон» ацанілі ў 3,6 млрд даляраў.
Далей у дзясятцы размясціліся «Нарыльскі нікель», «Сбербанк», ТНК, «Лукойл», «Балтыка» і «Татнефць».