Чакаць пахаладання не давядзецца ні на гэтым тыдні, ні на наступным. Пра гэта Еўрарадыё кажа кіраўнік службы прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў.

«У апошнія дня ўсталявался анамальна цёплае для гэтага перыяду надвор'е. Апошнія суткі было на 8-10 градусаў вышэй за кліматычную норму. Такое ў нас бывае раз на 20-25 год. Заўчора ў Віцебскай вобласці былі навальніцы, што таксама рэдка. У кастрычніку яны бываюць раз на 10 год».

У другой палове тыдня трошкі пахаладае, бо прыйдзе больш свежае паветра. Але будзе на 3-4 градусы вышэй за норму для гэтага перыяду.

У чацвер ноччу ад 2 да 8 цяпла, удзень 7-13 градусаў вышэй за нуль. У пятніцу уначы да +6 градусаў, удзень ад +8 да +14.

На выходных уначы +1…+7, +7…+13 днём. Паводле папярэдніх прагнозаў, падобнае надвор'е захаваецца і на наступным тыдні.

Але не абыдзецца без ападкаў. У сераду месцамі на поўдні краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У чацвер ападкі чакаюцца толькі ўначы. На выходных таксама кароткачасовыя дажджы пройдуць у некаторых раёнах ноччу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?