Беларускамоўны гурт з Польшчы Ilo&friends першы раз у гэтым годзе прыязджае ў Мінск з канцэртам. Іх праграма будзе складацца з найлепшых песень двух альбомаў «Па дарозе» і «Сланечнікі», а таксама зусім новых кампазіцый, якія ўвойдуць у трэці дыск.

Гурт на чале з Ілонай Карпюк утварыўся ў 2005 годзе ў Беластоку.

Выконвае песні па-беларуску. Неаднаразова браў удзел у фэстывалях «Бардаўская восень» і «Басовішча». Акрамя згаданых альбомаў мае запісаную праграму «Шчодры вечар добрым людзям», запісаную з народным калектывам.

Гэтай восенню музыкі таксама прадставілі спектакль, падрыхтаваны разам з людзьмі, якія маюць праблемы з слыхам, а таксама запісалі ў студыі музыку, створаную да беларускай нямой кінастужкі «Прастытутка» (1926). На гэтых выходных Ilo&friends паспяхова выступілі на сканчэнні ХХ фестываля «Бардаўская восень».

Кошт квітка: 60 000 (папярэдне), 90 000 (у дзень)

Канцэрт адбудзецца ў «Графіці»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?