Уплыў урагану «Святы Юда» на Беларусь спыніўся гэтай ноччу, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.
«Уплыў, які 29 кастрычніка шторм аказваў на Беларусь, быў мінімальным: толькі па поўначы краіны адзначалася ўзмацненне ветру з парывамі да 15-19 м/с», — адзначыла галоўны сіноптык.
Цяпер ураган, які нарабіў шмат бяды ў Брытаніі, Францыі, Даніі, Латвіі і Эстоніі, знаходзіцца над Баранцавым морам.
Ён забраў жыцці 13 чалавек. «Святы Юда» стаў самым магутным ураганам у Брытаніі і Францыі за апошнія 20 гадоў. Над Паўночным морам навукоўцы зарэгістравалі рэкордныя парывы ветру да 190 км/г.