30.10.2013 / 13:04

Вольга Комар пра санкцыі: Мне гэта ніяк і не перашкаджала 9

Сярод 13 выключаных са спісу неўязных у краіны ЕС — былая суддзя Вольга Комар, якая цяпер працуе адвакатам.

Вольга Комар у бытнасць суддзёй, фота Радыё Свабода

Вольга Комар пракаментавала сваё выключэнне з «чорнага спісу»: «Так, я задаволеная, але каментаваць гэта не буду».

Карэспандэнт: «Пасля звальнення з пасады суддзі вы праз нейкі час пачалі працаваць адвакатам. Знаходжанне ў «чорным спісе» вам неяк замінала?»

«Не, гэта ніяк не адбівалася на маёй працы».

У 2011 годзе як суддзя Фрунзенскага райсуда Вольга Комар асудзіла на 4 гады зняволення ўдзельніка мітынгу 19 снежня 2010 году Васіля Парфянкова. В.Комар вядомая таксама тым, што скончыла Беларускі нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа.

0
Юрыст-дурыст / Адказаць
30.10.2013 / 13:17
А што з судзьдзі адвакаткай стала? Ад добрага жыцьця?
0
чаму яе выключылі? / Адказаць
30.10.2013 / 13:19
http://euroradio.by/report/bylaya-suddzya-volga-komar-ya-syshla-pa-ulasnym-zhadanni Яна ж лічыць, што ўсё рабіла правільна!
0
Timişoara / Адказаць
30.10.2013 / 13:29
Пасьля румынскага фінішу таксама будзе сьпяваць, што ўсё правільна рабіла?
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру