Міжведамасная рэспубліканская рабочая група па вывучэнню вопыту краін СНД і Еўропы ў пытанні прававога рэгулявання дзейнасці інтэрнэт‑СМІ прадставіць першыя матэрыялы да сярэдзіны кастрычніка. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Слабадчук.

Рабочая група, у склад якой увайшлі прадстаўнікі 15 ведамстваў, у тым ліку міністэрстваў інфармацыі, сувязі і інфарматызацыі, юстыцыі, замежных спраў, унутраных спраў, Нацыянальнага цэнтра законапраектнай дзейнасці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, Белдзяржуніверсітэта і іншых, створана з мэтай падрыхтоўкі праекта дакумента, які будзе рэгуляваць дзейнасць інтэрнэт‑выданняў у рэспубліцы. Цяпер у Беларусі няма нарматыўнай базы, якая рэгулюе гэта пытанне. Размова ідзе не пра ўвядзенне кантролю, цэнзуры, забароны інтэрнэт‑СМІ, а пра вызначэнне ўмоў распаўсюджання той або іншай інфармацыі, упарадкаванні дзейнасці інтэрнэт‑выданняў, падкрэсліў Аляксандр Слабадчук.

Пасля скрупулёзнага вывучэння сусветнага вопыту ў пытанні рэгулявання дзейнасці інтэрнет‑выданняў група прапрацуе нюансы, якія павінны знайсці сваё адлюстраванне ў праекце дакумента. Кожная пазіцыя будзе адпрацоўвацца з улікам інтарэсаў усіх зацікаўленых структур, адзначыў намеснік міністра інфармацыі. Акрамя таго, рабочая група прыме рашэнне, які выгляд у канчатковым выніку атрымае дакумент: ці будуць унесены папраўкі ў дзеючы закон аб СМІ у Беларусі, у ім з’явіцца новы раздзел або гэта будзе самастойны дакумент.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0