30.10.2013 / 17:12

У мастака Фёдара Ястраба выявілі невылечную хваробу, патрэбна дапамога 5

Адкрыты дабрачынныя рахункі.

«Бакавы аміятрафічны склероз. Гэта рэдкае захворванне мозга. Не анкалогія, а неўралогія. У Беларусі з такім захворваннем толькі 12 чалавек, у Расіі — 600, — паведаміла жонка мастака спн. Арына. — Пра хваробу даведаліся ў чэрвені. Цяпер яму цяжка размаўляць і хадзіць».

Родныя шукаюць клініку за мяжой, дзе прынялі б мастака пад нагляд медыкаў. Да сёння не знойдзены метады поўнага вылечвання, але лячэнне дае магчымасць падоўжыць людзям жыццё.

«А колькі чалавек можа пражыць, Бог толькі ведае»,

— адзначае спн. Арына.

Хвароба не ўплывае на разумовыя здольнасці. Сп. Ястраб піша вершы. Нізкі вершаў апублікаваныя ў свежых нумарах часопіса «Дзеяслоў» і газеты «Літаратурная Беларусь».

Для таго, каб адправіць мастака ў замежную клініку, патрэбны грошы.

Для гэтай мэты створаны дабрачынныя рахункі:

 

Можна таксама пералічыць гроша на:

WebMoney 423670940515
EasyPay 48305348 на імя Ястраба Ф.А.

У сярэдзіне лістапада ў Мінскай абласной бібліятэцы плануецца аўкцыён з удзелам мастакоў, грошы ад якога пойдуць на лячэнне сп. Ястраба. Дакладнай даты пакуль няма.

Фёдару (Францу) Ястрабу сёлета споўнілася 60 гадоў. Ён загадваў галерэйна-выставачным аддзелам у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Сябра Беларускага саюза мастакоў. Выкладаў у БДУ культуры і мастацтваў.

***

Даведка

Бакавы аміятрафічны склероз (хвароба маторных нейронаў) — невылечная хвароба цэнтральнай нервовай сістэмы, пры якой адбываецца паражэнне маторнай кары галаўнога мозга і рухальных нейронаў. Гэта прыводзіць да паралічаў і ў далейшым атрафіі цягліцаў. Штогод выяўляецца 1-2 выпадкі захворвання на 100 тысяч чалавек.

Сяргей Макарэвіч

0
гость / Адказаць
30.10.2013 / 22:48
Ф.Ястреб заслуживает того, чтобы ему помочь. Но есть ли у семьи конкретные планы? Такое впечатление, что люди сами пока не знают, что, где ,как и сколько. Растеряны. Очень сочувствую. Если все, кто с уважением относятся к белорусской культуре, понемногу помогут, всё же семье будет легче. У нас, к несчастью, стоит болезни выбить человека "из седла", как всем многочисленным организициям, с которыми работал, он уже не нужен. А уход нужен постоянный и денег взять неоткуда - ситуация понятная, такая белорусская и такая трагическая. Жаль, НН, не опубликовала ни одного сонета Фёдора Ястреба на белорусской мове!
0
sp / Адказаць
31.10.2013 / 10:46
Калі хочаце пачытаць санэты сп. Ястраба, у гэтай публікацыі ёсць "клік" на "ЛітаратурнуюБеларусь" (за кастрычнік). Дай Бог усім здароўя.
0
На жаль / Адказаць
31.10.2013 / 18:41
На жаль, бакавы аміатрафічны склероз невылечны. Інакш Стывен Хокінг не выглядаў бы так бездапаможна.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру