30.10.2013 / 17:49

Трагічна загінула 25-гадовая праваабаронца Вікторыя Старасценка 22

Дзяўчыну збіў грузавік на пешаходным пераходзе ў Мінску.

Вікторыя Старасценка, фота spring96.org.

Сёння ў Мінску трагічна загінула 25-гадовая праваабаронца Вікторыя Старасценка, сябра праўлення грамадскага аб'яднання «Цэнтр па правах чалавека», паведамляе udf.by.

Аварыя адбылася 30 кастрычніка каля 8.35 на вуліцы Карбышава ў раёне дома № 1. Вікторыя пераходзіла праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе, абсталяваным адпаведнай дарожнай разметкай, знакамі, і «спячым паліцыянтам», калі яе збіў грузавік МАЗ-555102.

У 9.40 яна памерла ў бальніцы. Грамадскае аб'яднанне «Цэнтр па правах чалавека», сябры і калегі выказалі спачуванні ў сувязі з трагічнай смерцю Вікторыі Старасценка.

У 2009 годзе Вікторыя перамагла з эсэ ў конкурсе ў межах кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі».

0
Кнехт / Адказаць
30.10.2013 / 18:01
Нешта часта грамадскіх актывістаў збіваюць на вуліцах грузавікі... R.I.P.
0
belariy / Адказаць
30.10.2013 / 18:02
грузавік, у горадзе, 90 км у гадзіну ????? з глузду з'ехаў. шкада дзяўчынку. крыўдна, што з-за такога дурня загінула.
0
Равяка / Адказаць
30.10.2013 / 18:06
Які жах. Вечны адпачынак дай ёй Пане, а Сьвятло Вечнае няхай ёй сьвеціць. Няхай адпачывае ў спакоі вечным.
Паказаць усе каментары/ 22 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру