Петрыкаўскі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце гібелі 19-гадовага жыхара Светлагорска.

Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, малады чалавек загінуў 22 кастрычніка.

У той дзень прыблізна ў 16.30 ён знаходзіўся на новабудоўлі — малочна-таварнай ферме КСУП «Курыцічы» (Петрыкаўскі раён).

Пры будаўніцтве воданапорнай вежы з пад'ёмнага крана сарвалася металічная пляцоўка, якая смяротна траўмавала маладога чалавека, што стаяў унізе. Ён памёр на месцы здарэння.

Афіцыйна загінулы не быў працаўладкаваны, што ён рабіў на будаўніцтве і хто вінаваты ў яго гібелі, высвятляе райаддзел СК. Вядома, што малады чалавек вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту, але летам 2013 года быў адлічаны з ВНУ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?