«Гэта няправільна, што адзін і той жа тэлевізар з Еўропы у нас каштуе даражэй, чым у Маскве (адтуль ён прывозіцца), — цытуе словы Пракаповіча БелТА. — Для гэтага няма ніякіх падставаў. Няма падставаў для таго, каб ехаць за гэтым тэлевізарам у Маскву, калі можна наўпрост везці яго з Еўропы».

Таму пасярэднікі павінны быць выдаленыя, адзначыў віцэ-прэм'ер.

Паводле Пятра Пракаповіча, урад не спадзяецца толькі на прыватнікаў, што яны пачнуць наўпрост працаваць з вытворцамі, бо яны «нярэдка пераследуюць свае пэўныя мэты». Усім оптавым арганізацыям, у якіх маецца доля дзяржавы, і якія падначаленыя Мінгандлю, «дадзенае даручэнне неадкладна ўключыцца ў набыццё імпартных тавараў наўпрост з вытворцамі па самых нізкіх коштах». Каб скласці канкурэнцыю тым жа прыватнікам і «збіць цэны на імпартныя тавары».

Пётр Пракаповіч перакананы, што «гэта не толькі зменшыць кошт тавараў тут у нас, але і створыць перадумовы для таго, каб нашыя людзі не ехалі лішні раз за гэтым жа таварам у Польшчу, Літву і г. д.».

І гэта прынясе дадатковыя грошы, у якіх мае такую вострую патрэбу эканоміка нашай краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?