21-гадовы абаронца «Баварыі» Давід Алаба стаў найлепшым спартсменам Аўстрыі ў 2013 годзе, паведамляе афіцыйны сайт бундэслігі.

Sky Sport

Sky Sport

У гэтай спрэчцы ён апярэдзіў прадстаўнікоў зімовых відаў спорту, якія традыцыйна становяцца найлепшымі ў краіне.

Другое месца заняў гарналыжнік Марсэль Хіршэр, а трэцяе — скакун на лыжах з трампліна Грэгар Шлірэнцаўэр. У мінулым сезоне 21-гадовы аўстрыец філіпінска-нігерыйскага паходжання дапамог сваёй камандзе перамагчы ў Лізе чэмпіёнаў, чэмпіянаце і Кубку Германіі, а таксама ў Суперкубку УЕФА, паведамляе football.by.

Давід Алаба нарадзіўся 24 чэрвеня 1992 г. Яго маці — філіпінка (працавала медсястрой), бацька - нігерыец, рэпер-дыджэй.

Давід Алаба пачаў кар'еру ў юнацкай камандзе «Аустрыі», у 2008 г. перайшоў у моладзевую каманду «Баварыі», а ў пачатку 2010 г. дэбютаваў за асноўны склад «Баварыі». Дэбютаваў за зборную Аўстрыі ў кастрычніку 2009 г. Правёў за зборную 30 матчаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0