У Гомелі ў ДТЗ пацярпелі жанчына 1962 года нараджэння і яе трохгадовая ўнучка.

31 кастрычніка прыкладна ў 7 гадзін раніцы кіроўца аўтамабіля «Сітраен» рухаўся па вуліцы Хмяльніцкага і зрабіў наезд на бабулю з унучкай, якія пераходзілі вуліцу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе, абазначаным дарожнымі знакамі, дарожнай разметкай, злева направа па ходзе руху аўтамабіля.

У выніку здарэння дзяўчынка з траўмамі галавы шпіталізавана ў бальніцу, таксама з траўмамі шпіталізавана і бабуля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?