01.11.2013 / 15:16

«Неўязны» Міхальчанка атрымаў ад Еўрасаюза 7 тысяч еўра, каб судзіцца з самім жа Еўрасаюзам 10

Журналіст АНТ прасіў выдаць яму на адваката як мінімум 30 тысяч еўра.

На днях Савет ЕС перагледзеў «чорны спіс»: 13 чалавек выкраслены, трое дададзеныя.

Тым часам працягваюцца баталіі ў Судзе Еўрасаюза: ажно 9 спраў па скаргах беларускіх фізічных і юрыдычных асоб, унесеных у санкцыйных спіс, прынятыя да разгляду.

Акрамя Уладзіміра Пефціева і асобна трох яго кампаній (« Белтэхэкспарт», «Спорт-пары», «БТ Тэлекамунікацыі») у Суд Еўрасаюза падалі і іншыя вядомыя бізнэсмены. У маі 2012 г. у судовыя органы ЕС звярнуўся Анатоль Тарнаўскі (прычым месцам яго пражывання ўказана Масква), у жніўні таго ж года – Юрый Чыж і яго 13 кампаній у рамках адной справы і ФК «Дынама-Мінск» – у рамках другой.

Журналіст Аляксей Міхальчанка і намеснік старшыні ЦВК Вадзім Іпатаў не проста паскардзіліся ў Суд ЕС, але і дамагліся фінансавай дапамогі на аплату паслуг добрага адваката.

Абодва заяўнікі скарысталіся артыкулам 94 Рэгламента Агульнага суда ЕС аб прававой дапамозе. Згодна з палажэннямі артыкула, суд павінен часткова або цалкам пакрыць выдаткі, звязаныя з паслугамі адваката і іншай прававой дапамогай у выпадку, калі заяўнік знаходзіцца ў цяжкім эканамічным становішчы. Яго суд ацэньвае, узважваючы «аб'ектыўныя фактары, такія як узровень даходаў, наяўнасць капіталу і сямейнае становішча».

У выніку і Міхальчанка, і Іпатаў прадставілі Суду ЕС дакументы аб памеры сваіх заробкаў і сямейным становішчы, сыходзячы з якіх суд вырашыў неабходным даць заяўнікам прававую дапамогу.

З дакументаў Суда ЕС вынікае, што Міхальчанка разлічваў на суму прававой дапамогі як мінімум 30 тысяч еўра.

З прадстаўленых ім разлікаў вынікала, што толькі паслугі нанятага адваката, выпускніка французскай Сарбоны, М. Міхалаўскаса будуць складаць у раёне 11,5 - 13,5 тыс. еўра.

Аднак Суд ЕС, улічыўшы ранейшыя прэцэдэнты, устанавіў верхнюю планку прававой дапамогі ў памеры 7 тыс. еўра для Міхальчанкі і 6 тыс. еўра для Іпатава.

Выплата будзе праведзена непасрэдна адвакату (у абодвух заяўнікаў адвакат Міхалаўскас) на падставе дэталізацыі аказаных прававых паслуг па заканчэнні судовых разглядаў.

0
нахальчанка / Адказаць
01.11.2013 / 15:30
Што вы, Міхальчанка з Іпатавым, забыліся ў ЕС? Сплаціцесь вакол правадыра і сядзіця- тут ваша месца.
0
emil / Адказаць
01.11.2013 / 16:07
так еси деньги дают-внесите и меня в список поскорее
0
фрог / Адказаць
01.11.2013 / 16:35
надеялся что они пропустят срок исковой давности. умудрились как-то. для Суда это будет жесткое испытание. Интересно как там дела у Гигина и еще какого-то журналюги, которые подали жалобу в Европейский суд по правам человека? Пусть журналисты пораспрашивают их.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру