Днямі была ўзбуджаная крымінальная справа ў дачыненні да 15-гадовага жыхара Салігорска. 22 кастрычніка ў 21 гадзіну ён патэлефанаваў па нумары 102 і паведаміў, што ў адным з кабінетаў раённага аддзела ўнутраных спраў закладзена выбуховае прыстасаванне. «Уся міліцыя ўзляціць у паветра», -- заявіў малалетні «тэрарыст».

«Месцам замініравання» падлетак абраў кабінет начальніка інспекцыі па справах непаўналетніх. Нейкі час хлопец стаяў на ўліку ў інспекцыі.

Вылічылі жартаўніка з дапамогай начальніка інспекцыі па справах непаўналетніх Сяргея Салаўя і супрацоўнікаў крымінальнага вышуку. Пакаранне падлетку пагражае зусім не жартоўнае. Артыкул 340 ч.1 КК РБ «Ілжывае паведамленне аб падрыхтоўцы выбуху, падпале ці іншых дзеяннях, якія ствараюць небяспеку для жыцця і здароўя людзей, альбо прычынення шкоды ў буйным памеры, альбо іншых цяжкіх наступстваў" прадугледжвае пакаранне ад штрафу да пазбаўлення волі тэрмінам да 6 гадоў. Па дадзеным артыкуле крымінальная адказнасць наступае ўжо з 14 гадоў.

Як патлумачыў сам падлетак, патэлефанаваў ён дзеля жарту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?