фота Максіма Палякова
Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў сыктыўкарскі журналіст Максім Палякоў. Паводле яго слоў, агонь пагас у руках шматразовай чэмпіёнкі Расіі па лыжных гонках Вікторыі Мелінай.
Нагадаем, што ўпершыню алімпійскі агонь патух на Краснай плошчы ў Маскве 6 кастрычніка.
Пасля гэтага агонь згасаў у расійскай сталіцы яшчэ некалькі разоў. Аналагічныя паведамленні паступалі і з іншых гарадоў.