fckuban.ru

fckuban.ru

У матчы 15-га тура чэмпіянату Расіі па футболе ў Краснадары прайшло мясцовае дэрбі. «Кубань» перамагла «Краснадар» з лікам 2:1 (Букур, 64, Папоў, 90 — Гоу, 90).

Нагадаем, што «Кубань» 12 кастрычніка ўзначаліў былы галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка, «Краснадар» трэніруе іншы беларускі спецыяліст — Алег Конанаў.

Пасля сённяшняй перамогі «Кубань» узнялася на 8-е месца ў турнірнай табліцы.

Наступны свой матч клуб правядзе 7 лістапада.

Гэта будзе гульня ў Краснадары ў рамках групавога раўнду Лігі Еўропы супраць «Суонсі». Тыдзень таму ва Уэльсе была зафіксавана нічыя 1:1.

Перад Ганчарэнкам кіраўніцтва клуба паставіла задачу выхаду ў плэй-оф Лігі Еўропы.

Пасля 3-х тураў: Суонсі — 7, Валенсія — 6, Санкт-Гален — 3, Кубань — 1.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0