04.11.2013 / 12:45

У Віцебску вецер зваліў дрэва на мікрааўтобус, пацярпелі людзі 2

Здарэнне адбылося раніцай 4 лістапада на вуліцы Ленінградская.

Як паведамляе прэс-служба МНС, дрэва зваліў моцны вецер. Яно пратараніла мікрааўтобус «Газ-32213», які ехаў па вуліцы. У ім на той момант знаходзіліся чатыры чалавекі. Трое з іх змаглі самастойна выйсці. Адзін з іх, 29-гадовы мужчына, атрымаў пералом рукі, яго забралі медыкі.

У мікрааўтобусе быў заблакаваны 52-гадовы кіроўца, якога з дапамогай спецінструмента вызвалілі выратавальнікі. Цяпер мужчына знаходзіцца ў Віцебскай абласной клінічнай бальніцы.

0
WTF / Адказаць
04.11.2013 / 13:51
Дрэвы валяцца ды хварэюць, з-за забруждвання хімтрэйламі.. Хімічнымі распыленнямі з неба. Тое ж самае датычыцца дрэннага ўраджаю ў гэтым годзе, захворванні людзей і г.д.
0
Бабця / Адказаць
04.11.2013 / 22:53
А што такое хімтрэйл?Растлумачце,кл. Баюся,што цяпер усе дрэвы ў горадзе паспілуюць. Садзіць і ствараць наша чынавенства не можа. Толькі знішчаць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру