06.11.2013 / 17:46

У Беларусі здымаюць свой аналаг «Ералаша» пад назвай «Беларашык» 14

Беларускі праект будзе мець цэлы шэраг адрозненняў.

Нядаўна ў інтэрнэце з’явілася інфармацыя пра тое, што ў Беларусі з’явіцца свой аналаг дзіцячага гумарыстычнага альманаха «Ералаш».

Што праўда, праект «Беларашык» будзе мець цэлы шэраг адрозненняў. Зараз 20-хвілінныя выпускі «Беларашыка» здымаюцца ў розных раёнах Мінскай вобласці.

«Наша Ніва» пагутарыла з рэжысёрам Міхаілам Сабуравым пра здымкі, флэшмобы, назву «Беларашык» і ідэю пераўтварэння праекта ў міжнародны фестываль.

«Гэта ТВ-праект, чымсьці падобны для «Ералаша», аднак абсалютна аўтыэнтычны, – расказвае спадар Сабураў. – Падабенства паміж імі не будзе. Мы зараз знаходзімся на этапе пачатковых здымкаў.

Ідэі для выпускаў прыдумваюць самі дзеці. Мы праводзім кастынгі, адбор сцэнароў, адбор мясцовасці ва ўсіх раёнах Мінскай вобласці. Вынікам будзе ТВ-праект, першую частку якога мы збіраемся выпусціць пад Новы год».

На якім канале пройдзе прэм’ера «Беларашыка» пакуль не зразумела, аднак, па словах спадара Сабурава, Белтэлерадёкампанія, СТВ, канал «Мір» – цікавяцца праектам.

«А летам, калі ўсе выпускі будуць гатовыя, мы зладзім фестываль, узнагародзім найлепшых аўтараў, – кажа Сабураў. – Такі фестываль, мы спадзяемся, будзе ладзіцца штогод. А там да нас і іншыя краіны змогуць падключыцца: і СНД, і Польшча, і Германія, краіны Скандынавіі – іх заўжды такія праекты цікавяць, я з імі працаваў, уяўленне маю».

Што тычыцца кардынальнага адрознення ад «Ералаша», то спадар Сабураў тлумачыць гэта тым, што ні адна серыя не будзе падобнай да папярэдняй.

«Гэта не альманах і не скетчы, – кажа рэжысёр. – То бок, скетчы там, канешне, будуць, аднак, для кожнага раёна будзе свой фармат, які прыдумваюць яго жыхары.

Напрыклад, у адным горадзе мы адздымалі 20-хвілінную серыю, ад імя дзяўчынкі, якая расказвае розныя гісторыі з жыцця. А ў іншым горадзе мы адздымалі выпуск у фармаце флэшмоба, ён пачынаецца з аднаго чалавека, а сканчваецца супольным выступам ледзь не ўсіх жыхароў горада на цэнтральнай плошчы.

Усё гэта робіцца з добрым гумарам, мы не здымаем райцэнтры як «на парад», як у нас робіцца звычайна, мы не ствараем шоу пра дасягненні таго ці іншага раёна.

Вельмі актыўна і з вялікай радасцю прымаюць удзел і простыя жыхары райцэнтраў. Такім чынам, у кожнага райцэнтра серыя будзе ўяўляць свой нестандартны набор скетчаў, кліпаў, мець сваю канцэпцыю».

Адабраць найлепшае з таго, што пішуць дзеці ў якасці сцэнароў, асобная задача. Па словах Міхаіла Сабурава часам «крадуць з інтэрнэта», аднак арыгінальнага і цікавага матэрыяла дастаткова.

А чаму праект атрымаў такую дзіўную назву? «Гэта «Наша Белараша» плюс «Ералаш», – кажа спадар Міхаіл. – Я не думаў, што гэтая назва пройдзе, аднак яе зацвердзілі. Яе можна разглядаць і як працоўную.

Калі нам зверху скажуць змяніць назву, будзе не праблема прыдумаць новую. Тут куды важнейшы сам праект».

Юрась Ускоў

0
неден / Адказаць
06.11.2013 / 18:00
А у самих мозгов не хватает что-то свое придумать? Беларашик, Наша Белараша, беларуски comedy. Все передирают у России, которая все передирает у америкосов (ну в российских вариантах хоть смешно и интересно)- а беларуское таким г..ом получается
0
ахахахах / Адказаць
06.11.2013 / 18:00
уже "теоретиков" сняли одни раз.молодцы беспощадный кинематограф, впусти молодых и талантливых,а не ...
0
Лукасашык / Адказаць
06.11.2013 / 18:09
Чарговая дывэрсiя з мэтай дыскрэдытацыi
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру