04.11.2013 / 21:25

Лукашэнка дазволіў «Атамстройэкспарту» пачаць будаўніцтва Беларускай АЭС 10

Аляксандр Лукашэнка 2 лістапада падпісаў указ № 499 «Аб узвядзенні Беларускай атамнай электрастанцыі», паведамляе прэс-служба.

У паведамленні адзначаецца, што ў адпаведнасці з артыкулам 4 закона «Аб выкарыстанні атамнай энергіі» рашэнне пра ўзвядзенне атамнай электрастанцыі ці яе блока прымае прэзідэнт. Да гэтага часу завершана неабходная падрыхтоўчая праца для пачатку будаўніцтва АЭС, у тым ліку ў межах прынятых міжнародных абавязацельстваў.

У рэгіёне размяшчэння створаная інфраструктура, неабходная для будаўніцтва АЭС, распрацаваная праектная дакументацыя, якая была зацверджана пастановай Савета міністраў ад 30 верасня 2013 года № 457, замоўцам — ГУ «Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі» атрыманая ліцэнзія на права ажыццяўлення дзейнасці ў галіне выкарыстання атамнай энергіі і крыніц іанізуючага выпраменьвання ў частцы работ па ўзвядзенні ядзерных установак.

Падпісаны ўказ дазваляе генеральнаму падрадчыку — ЗАТ «Атамстройэкспарт» (РФ) пачаць будаўніцтва Беларускай АЭС.

Для забеспячэння выканання графіка будаўніцтва, спрашчэння адміністрацыйных працэдур і зніжэння расходаў, што фінансуюцца з бюджэту, указ дазваляе ажыццяўляць адвод зямельных участкаў паралельна з будаўнічымі работамі. Нарыхтоўку драўніны і яе рэалізацыю будуць ажыццяўляць арганізацыі, якія адказваюць цяпер за вядзенне лясной гаспадаркі на гэтых участках.

Прадугледжваецца магчымасць перадачы замоўцам (ГУ «Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі» або яго правапераемнікам) на перыяд будаўніцтва АЭС часовых будынкаў і збудаванняў АЭС у бязвыплатнае карыстанне.

Замоўца вызваляецца ад пакрыцця страт сельскагаспадарчай і лесагаспадарчай вытворчасці, выкліканых адабраннем ці часовым займаннем сельскагаспадарчых земляў і земляў ляснога фонду, якія выдзяляюцца для збудавання АЭС.

Акрамя таго, ад выплаты дзяржаўнай пошліны за выдачу дазволаў на часовае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь вызваляюцца замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія прыцягваюцца для выканання работ па будаўніцтве АЭС і яе эксплуатацыі на працягу гарантыйнага тэрміну.

0
?? / Адказаць
04.11.2013 / 22:38
А якое права мае дазваляць? Дзе рэферэндум?
0
Паўліна / Адказаць
04.11.2013 / 22:46
Ну вось! Толькі ўзрадавалася прачытаўшы пра рашэнне Расіі не будаваць калінінградскую АЭС і пра тое што цяпер не мае сэнсу і Астравецкую будаваць, бо балтыйскім краінам расійская энергія больш не патрэбна, на якіх яна была разлічана. А для Беларусі АЭС і вельмі каштоўна і ўвогуле не патрэбна. Прадасць нас гэты вусаты і знішчыць. Што будзе? Што рабіць? Самі та яны грошай накралі і з'едуць куды -небудзь на Лазурны бераг. А мы? Чакаць новага Чарнобылю будзем?
0
Sas / Адказаць
05.11.2013 / 00:14
Паўліна, яшчэ не ўсе грошы раскрадзеныя. Расея ЛУке абяцала 10 мільярдаў на будоўлю АЭС
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру