Сёння, 5 лістапада, кіраўнікі размешчаных у Мінску дыпламатычных місій краін ЕС, а таксама Часовы павераны ў справах ЗША ў Рэспубліцы Беларусь, наведалі Курапаты і Трасцянец, масавыя магілы ахвяраў таталітарных рэжымаў дваццатага стагоддзя.

Дыпламаты традыцыйна наведваюць гэтыя месцы з нагоды Дзядоў, Дня памінання продкаў, каб аддаць даніну павагі памяці ахвяраў.

У Курапатах дыпламаты ўсклалі кветкі ля мемарыяльных знакаў, у тым ліку ля Крыжа памяці і на пагорку каля валуна, якім пазначана месца, абранае ўрадам Беларусі для ўзвядзення мемарыяла, які ўвекавечыў бы памяць пра трагічныя лёсы людзей, забітых і пахаваных тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0