Супрацоўнікаў бюджэтных арганізацыяў «заахвочваюць» падпісацца на камплект дзяржаўных газэтаў пад пагрозай пазбаўленьня прэміяльных.

Камплект дзяржпрэсы ўключае «СБ», раённую газэту «Полымя», а таксама «сваё» выданьне — мэдыкі выпісваюць «Мэдыцынскі весьнік», настаўнікі, натуральна «Настаўніцкую газэту» і г.д. Неабходна падпісацца на апошні квартал 2007 г. Такое ўказаньне было зробленае на сходах працоўных калектываў. Нязгодныя паводле загаду кіраўніцтва ўстановаў будуць пазбаўленыя прэміяльных. Памер апошніх, дарэчы, у большасьці бюджэтных установаў прыкладна раўняецца кошту квартальнай падпіскі. Таму шмат хто адмаўляецца падпісвацца на дзяржаўныя газэты. Нагодай для адмовы зьяўляецца яшчэ адзін момант. Паводле сьведчаньняў супрацоўнікаў некаторых мясцовых дзяржаўных установаў, іх арганізацыі рэгулярна атрымліваюць з шапікаў «Гроднааблсаюздруку» сьпісаныя экзэмпляры афіцыйных выданьняў, якія пасьля распаўсюджваюцца сярод працаўнікоў. Прымусовая падпіска сярод дзяржаўных установай Карэлічаў зрабілася звыклай зьявай у Карэлічах і становіцца ў адзін шэраг з бясплатнымі суботнікамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?