У нумары:

— Край Беларусі. Усход. Хоцімск. Апошняя частка дакументальнага праекта аб ускрайкавых гарадах Беларусі, які фатограф «НН» Сяргей Гудзілін здымаў цягам двух гадоў.

— Сын чыноўніка пракаціў мінчука на капоце. Справу закрылі за «недаказанасцю», аднак пракуратура аднавіла расследаванне.

— Ці адважыцца Лукашэнка прызначыць сына? Вакантнай стала пасада Дзяржсакратара Рады бяспекі.

— Гандляры пагражаюць забастоўкай? Улады адмяняюць кампраміснае рашэнне, прынятае летам.

— Разрыў кішак. Адзіны сын сям’і Цімафеевых з Наваполацка памёр пасля затрымання міліцыяй.

— Хвароба старых усё часцей фіксуецца ў трыццацігадовых. Як папярэдзіць артрыт?

— Прыгоды Блакітнага Казлатура. Камертон Сяргея Ваганава.

— Голая аўтамыйка? О, прышпільна!

— Забойства ў імя ідэалу. Гутарка з анарэксічкай, якая ледзь выжыла пасля апантанага пахудзення.

— Як Грузія з самай карумпаванай краіны стала самай празрыстай. Прынцып: чыноўнікаў павінна быць мала, але зарабляць яны павінны шмат.

— Аперацыя «пераемніца» ва Узбекістане правалілася. Іслам Карымаў руйнуе бізнэс-імперыю сваёй апальнай дачкі.

— Тут былі Радзівілы, Напалеон і Гітлер. А таксама ўнікальныя туалеты санаторыя ЦК КПБ.

— У Беларусі з’явілася новая кінакампанія. Mara Films здымае серыял пра вядзьмарку.

— Афіцэры 1863-га. Яны ламалі прысягу расейскаму цару, каб ісці за Каліноўскім. Піша Васіль Герасімчык.

— Дацзыбао паводле. Піша Франц Сіўко.

— «Беларусь-5»: Тэлеканал ёсць, але ніхто яго не бачыць.

* * *

Новы нумар можна набыць ў Мінску па абедзе, а ў рэгіёнах — з раніцы чацвярга. Нагадаем: на «Нашу Ніву» цяпер можна лёгка і выгадна падпісацца. Прычым аплаціць падпіску можна і не ўстаючы з крэсла.

Пра ўмовы падпіскі чытайце тут. Даступная і падпіска праз АРІП.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0