06.11.2013 / 16:13

Зміцер Дашкевіч асуджаны на трое сутак 39

У выніку суд Цэнтральнага раёна асудзіў Змітра Дашкевіча да 3 сутак арышту. На волю хлопец выйдзе 9 лістапада.

* * *

Маладафронтаўцы трэці дзень збіралі ля ГУМа подпісы за перайменаванне вуліцы Леніна ў вуліцу Францысканскую, якую яна мела гістарычна.

Збор подпісаў праходзіць у рамках кампаніі дэкамунізацыі, якую абвесціў «Малады фронт». Два дні прайшло без усялякіх эксцэсаў.

«Сёння пазваніў Зміцер Дашкевіч і сказаў, што ў аўтобусе і едзе ў цэнтральны РУУС. Як я зразумела, астатніх людзей ён выправіў і застаўся адзін», - паведаміла жонка Змітра Наста Дашкевіч.

Дашкевіча будуць судзіць за непадпарадкаванне міліцыі.

Зміцер Дашкевіч – адзін са сустаршынь «МФ». У жніўні выйшаў на волю пасля 2,5 гадоў зняволення. Цяпер за Дашкевічам замацаваны міліцэйскі надгляд.

ЗП

0
Максим Дизайнер / Адказаць
06.11.2013 / 12:28
Вот это да!Браво Дмитрий!Браво "Молодой фронт"!Вот это инициатива. Кэхэпэ, а где ваши инициативы?
0
Убла / Адказаць
06.11.2013 / 12:32
Учора да мяне падыйшлі і папрасілі распісацца. Пытаюся, за якую назву збіраюць подпісы. Адказ - імя Францыска Канскага. Зварот чытаць прыйшлося праз плячо зборшчыка, бо ён упарта не хацеў даваць мне чытаць так, каб было зручна. Форма беларускамоўная, усе дадзеныя піша па-руску. Пытаюся, чаму так, калі дыктую па-беларуску і форма беларуская. Адказ - "нязнаю, так пішам". Дэскрыдытуюць яны сябе такімі зборшчыкамі.
0
Ira F. / Адказаць
06.11.2013 / 12:55
а дзе можна паставіць свой подпіс?
Паказаць усе каментары/ 39 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру