06.11.2013 / 12:40

Духоўны настаўнік футбольнага «Зеніта» падазраецца ў педафіліі 6

Суд Прыморскага раёна Санкт-Пецярбурга (Расія) выдаў санкцыю на арышт святара Глеба Гразоўскага — духоўнага настаўніка футбольнага клуба «Зеніт», які падазраецца ў згвалчанні непаўналетніх.

spbda.ru

СК завёў крымінальную справу супраць 34-гадовага Гразоўскага паводле чацвёртай часткі артыкула 134 КК РФ («палавыя зносіны з двума або больш асобамі, якія не дасягнулі шаснаццацігадовага ўзросту») 20 верасня.

Паводле версіі следства, святар згвалціў прынамсі пяці дзяўчынак ва ўзросце ад дзевяці да 14 гадоў.

Гразоўскі быў арыштаваны завочна, бо цяпер яго месцазнаходжанне невядома следчым. Маюцца звесткі, што святар пасля завядзення справы мог з'ехаць у Ізраіль.

Гразоўскі вядомы як духоўны настаўнік ФК «Зеніт». З 2007 года ён займае пасаду дарадцы генеральнага дырэктара клуба па духоўна-маральных пытаннях.

У маладосці ён сам з'яўляўся прафесійным футбалістам, аднак быў вымушаны адмовіцца ад спартыўнай кар'еры з-за траўмы.

0
Аматар портэра / Адказаць
06.11.2013 / 13:03
.......Вось вам і праваслаўная вера......Тьфу паскудства!
0
имхотеп / Адказаць
06.11.2013 / 14:04
Аматар портэра, вера или церковь? а вобще педофилы везде есть: и у католиков и мусульман. и в вечернем бресте и т.д.
0
гамерыяда / Адказаць
06.11.2013 / 14:55
А назваўся як! цэлы духоўны настаўнік!
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру