«Белавія» пачне выконваць рэгулярныя рэйсы па маршруце Мінск — Вільня — Мінск з 19 снежня», — паведамілі сёння на афіцыйным акаўнце авіякампаніі «Белавія» на «Фэйсбуку».
Паведамляецца, што самалёты будуць лётаць 8 разоў у тыдзень.
У панядзелак, чацвер, суботу і нядзелю будуць ажыццяўляцца ранішнія рэйсы, па панядзелках і пятніцах — у 19.15, у суботу і нядзелю — у 17.10.
У прэс-службе растлумачылі, што на гэтым маршруце будуць эксплуатавацца самалёты CRJ, планаваная працягласць пералёту — 40 хвілін.
Кошт білетаў «Белавія» плануе назваць ужо сёння ўвечары.