Культура99

Пётра Рудкоўскі прэзентаваў сваю кнігу «Вялікі выбух у малой Галілеі»

Выданне выйшла ў серыі «Бібліятэка «Беларускі калегіюм», што была заснавана летась для прэзентацыі тэкстаў пра Беларусь, грамадства, культуру і час.

А прэзентацыя прайшла ў кнігарні «логвінаЎ». Напачатку каардынатар праекта Алесь Анціпенка сцісла распавёў пра канцэпцыю бібліятэкі. Сур’ёзных аўтараў (сярод якіх Віталь Сіліцкі, Сяргей Харэўскі, Валер Булгакаў, Алесь Смаленчук) наўмысна прасілі пісаць тонкія кніжкі. Бо час імклівы, часу чытаць тоўстыя фаліянты няма, таму важна пазнаёміцца з самым галоўным.

Паводле слоў Рудкоўскага, яго разважанні нагадваюць падарожжы.

Толькі не ў прасторы, а ў часе. У нейкі момант аўтару стала цікава перанесціся ў першыя стагоддзі нашай эры, калі адсутнічаў і кананічны варыянт Новага закону, і царкоўная іерархія ў сучасным разуменні гэтага слова.

Апошняе пытанне стала цэнтральным у дыскусіях.

Прысутныя зрабілі праекцыю на сучаснасць. У прыватнасці, іх турбавала вялікая адлегласць, якая палягае паміж простымі вернікамі і царкоўнымі іерархамі.

Таму ўдзельнікі сустрэчы ўвесь час параўноўвалі сучаснае хрысціянства з раннім, шукаючы ў апошнім ідэал.

Прагучала пытанне: што адбылося, калі б хрысціянства не структуравалася? На думку Рудкоўскага, ніякай наканаванасці не было.

Спярша не было ні сабораў, ні сучаснай іерархіі. Увесці дысцыпліну і падпарадкаванне малодшых старэйшым прапанаваў Клімент Рымскі (чацвёрты па ліку рымскі папа). Але анархічнае хрысціянства ў любым выпадку было немагчымым.

Нават агульная атмасфера ў часы ранняга хрысціянства была зусім іншая, чым у наш час. Як лічыць Рудкоўскі, ранняе хрысціянства з яго энергетыкай нагадвала рамантызм залатой эпохі. Ён прыгадаў занатоўкі святога Рыгора з Нісы.

У ІV стагоддзі той пісаў: ідзеш на рынак, пытаешся, колькі што каштуе, а чуеш у адказ разважанні пра Бога. Запытваеш, ці гатовая лазня, а замест таго выслухваеш дыскусіі пра Бога-Айца і Бога-Сына.

Шараговыя людзі жылі багаслоўскімі пытаннямі і рэальна ўплывалі на выбары епіскапаў. Аднойчы адзін з кіраўнікоў сабору нават быў заменены па патрабаваннях народу.

Зрэшты, перад раннім хрысціянствам існавала і іншая альтэрнатыва: стаць версіяй юдаізму! Праўда, у адрозненне ад хрысціянства, апошні быў моцна звязаны з этнічнай прыкметай.

На пачатку нашай эры да юдаізму часам далучаліся прадстаўнікі іншых народаў, якія прымалі правілы рэлігійнай гульні. Спярша існавала імавернасць, што хрысціянства пойдзе такім жа шляхам. Але пазней, ужо пры апосталу Паўлу хрысціянства пашырылася сярод астатніх народаў. Істотна, што (у адрозненне ад выпадкаў пераходу ў юдаізм) яны пры гэтым змаглі застацца пры сваіх звычаях.

Рудкоўскаму задалі багата пытанняў, якія не вельмі тычыліся тэмы яго кнігі. Аднаго цікавіла роля касцёла ў разбурэнні Вялікай Літвы, ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Другога хвалявалі праблемы уніі. Трэці шукаў у раннім хрысціянстве вытокі камуністычнай ідэалогіі.

А чацвёрты падзяліўся пачутай па тэлебачанні навіной, што ў Ісуса Хрыста было 12 братоў і сясцёр. Мяркуючы па аўтограф-сесіі, якая адбылася напрыканцы прэзентацыі, кожны знайшоў у «Вялікім выбуху» тое, што шукаў.

Каментары9

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

Беларуская гандбалістка будзе гуляць за зборную Румыніі

Для беларускага фестывалю вырабілі трохметровы хот-дог ФОТАФАКТ9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць