Сяргей Міхалок

Выканаўцы гурта «Ляпіс Трубяцкой» не былі прапушчаныя аховай клюбу «Бронкс» на цырымонію ўзнагароджаньня «MTV‑Менск». Канал і гледачы выбіралі найбольш вартых узнагароды беларускіх выканаўцаў, а само ўзнагароджаньне прайшло 20 верасьня ў канцэртнай залі «Менск».

Пасьля ўсе удзельнікі цырымоніі адправіліся адзначаць посьпех у вядомы клюб. «Ляпісы» ў клюбе так і не зьявіліся, бо папросту не змаглі прайсьці фэйс‑кантроль. Ахове не спадабаўся зьнешні выгляд Міхалка і кампаніі: у іх, аказваецца, былі няправільныя прычоскі, вопратка, а фінальным акордам сталіся кеды.

Паводле «Ежедневника»


Брус Ўіліс

На іншым канцы Зямлі ў такую ж непрыемнасьць трапіў Брус Ўіліс. New York Post паведаміў, што а трэцяй гадзіне ночы ён скіраваўся ў клюб «Сацыяліста». Аднак ахоўнікі актора не пазналі і ў клюб не пусьцілі. Абражаныя сябры Ўіліса ажно ўзяліся барабаніць у дзьверы, аднак у клюб зорцы трапіць так і не ўдалося.

Уладальнік «Сацыяліста» прызнаўся, што шкадуе пра інцыдэнт. Пра рэакцыю ўладальнікаў беларускага клюбу нічога не вядома.

Паводле factnews.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0