Слова мацнейшае за атамную бомбу і цунамі. Яно ж нясе і памяць пра нашу гісторыю, і пра стратнае мінулае, пра якое хочацца забыцца. Адсюль прага да перайменавання.

У беларусаў ёсць прывычка туды-сюды мяняць гідронімы, тапонімы, прозвішчы… Але ж як няма сёння ўжо ні трацкізмаў, ні молатавых, не будзе і «сярэневак».

Мы спрабуем часам тлумачыць старажытныя назвы з пазнейшых моўных набыткаў. Старабалгарскімі­царкоўнаславянскімі­расійскімі словамі (з ХІХ ст.) паясняем назвы рэк ці паселішчаў 2­3 тысячагадовай гісторыі або выцясняем лаціну: бульба, балея, сёрбаць…

Рэчкі, паселішчы дахрыс­ціянскія — санскрыт, які захаваўся ў жывой традыцыі дасёння ў так званай дзіцячай мове. Бах — удар. Шабадах — шабадах: так падганяюць каня верхам. Грыва. Уша(с) — золак, ранняя зорка. Чычыр, сівер — вецер з холаду, з поўначы. Ням. Тата. Папа (грэх!) Пута — злая ведзьма.

Нават шчырыя гісторыкі забываюцца пра гэта. Нядаўна спрэчка пра Гродна выйшла ў часопісы, пачалі «гарадзіць агароды», а Гродна­-Гародня — трэба шукаць карані ў словах… Гавяда­гоў — карова, Ра, Дон — у санскрыце, як і Шчара. Слоніма — зусім не Услон Масквы ад Літвы, а месца, дзе захад сонца. Але ж…

Было між Баранавічамі і Слонімам мястэчка Гавенавічы, сугучна Гавязно. «Непрыгожа!» Перайменавалі. А Гавенас — дагэтуль вядомы ў Літве бажок гумна, будыніны! Гавін — прозвішча таксама адгэтуль.

Дык давай перапішам — Беларусь, гісторыю, народ, сем’і?!! Пару гадоў таму пайшоў я запісаць сына Рыгора. Чыноўніца: «Как будет по­-русски? Григорий! Латинскими буквами пишите». Чаму я павінен лацінскае імя Рыгор — строгі — перайменаваць на грэцкае Григорий — пастух? Чаму чыноўніца сваё прозвішча не перакладае з беларускай на рускую мову: Шашкова — Хорькова? Мы ж пішам прозвішча Праляскоўскі, а не Подснежников.

Запісаў я, вядома хлопца Рыгор-Валадзей. Але ж праблему ўзнімаюць зноў двоечнікі­-чыноўнікі! Паможам ім!

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?