Тадэвуш Кандрусевіч

Леанід Гуляка

26 верасня 2007 г. адбылася сустрэча новапрызначанага арцыбіскупа Мітрапаліта Мінска‑Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча са Старшынёю Камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцяў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Леанідам Паўлавічам Гулякам.

У ходзе сустрэчы абодва бакі выказалі гатоўнасць да канструктыўнага дыялогу і ўзаемадзеяння на карысць грамадства. Пры гэтым арцыбіскуп Мітрапаліт падкрэсліў, што хоць «Касцёл — не з гэтага свету, але існуе ў свеце», таму не можа быць адарваным ад надзённых праблемаў і выклікаў сучаснасці. Як Касцёл існуе для людзей, таксама і ўлада павінна ўсё рабіць на карысць грамадству.

На заканчэнне сустрэчы арцыбіскуп Мітрапаліт запрасіў Леаніда Гуляку на цырымонію ўрачыстага ўваходу ў мінскую архікатэдру, якая адбудзецца 10 лістапада гэтага года.

Catholic.By

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0