Дзейны прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон, які кіруе краінай ад пачатку 1990-х, атрымаў «перамогу» на прэзідэнцкіх выбарах.
На дадзены момант ён набірае 83,6% галасоў выбаршчыкаў.
У выбарах прынялі ўдзел кандыдаты ад пяці палітычных партый: Рахмон прадстаўляў кіруючую Народна-дэмакратычную партыю. Кандыдатаў ад рэальна апазіцыйных партый не зарэгістравалі.