Улады Ізраіля заявілі, што не рабілі дзеянняў для таго, каб атруціць памерлага палесцінскага лідара Ясіра Арафата.

Такім чынам Ізраіль адрэагаваў на паведамленні аб тым, што, паводле вынікаў даследаванняў швейцарскіх экспертаў, Арафат памёр ад атручвання палоніем.

«Мы ніколі не прымалі рашэння ліквідаваць яго фізічна», — цытуе Reuters ізраільскага міністра энергетыкі Сілвана Шалома.

«На мой погляд, гэта бура ў шклянцы вады. Але нават калі гэта і было атручэне, Ізраіль дакладна не пры чым. Магчыма хтосьці з атачэння (Арафата) меў намеры ці цікавасць зрабіць гэта», — дадаў міністр.

Улады Палесціны ўжо заявілі, што пасля заканчэння працы ўсіх незалежных экспертаў прымуць рашэнне аб правядзенні міжнароднага расследавання прычын смерці Арафата.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?