Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч у пятніцу падпісаў закон №657 - VII «Аб унясенні змяненняў у Падатковы кодэкс Украіны адносна ўліку і рэгістрацыі падаткаплацельшчыкаў і ўдасканалення некаторых палажэнняў».

Закон прыняты Вярхоўнай Радай 24 кастрычніка. Згодна са змяненнямі, у выпадку, калі асоба мае права пастаяннага пражывання на тэрыторыi замежнай дзяржавы, лічыцца, што яна не пражывае ва Украіне (Віталь Клічко мае від на жыхарства ў Нямеччыне).

У фракцыі «УДАР» лічаць, што гэта правакацыя супраць яе лідара Віталя Клічко і стаць перашкодай для яго пры балатаванні на прэзідэнцкіх выбарах у 2015 годзе. 

У той жа дзень на вячэрнім пасяджэнні Клічко заявіў пра свой намер балатавацца на выбарах прэзідэнта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?