Грамадства1313

Адміністратар друкарскага цэнтра «Карандаш» Алена Рыбак адхіленая ад працы

Пра гэта паведаміў А. М. Крывальцэвіч, дырэктар акцыянернага таварыства «Інфаэксперт», якому падпарадкаваны «Карандаш».

Гэтак спадар Крывальцэвіч адрэагаваў на звароты барысаўскіх праваабаронцаў Ігара Ледніка і Алега Мацкевіча, якія публічна выказалі абурэньне дзеяньнямі Алены Рыбак у гісторыі з мапай Усходніх могілак «Беларускі нэкропаль», паведамляе радыё «Свабода».

У прыватнасьці Алег Мацкевіч папярэдзіў пра свой намер зьвярнуцца ў пракуратуру, бо палічыў, што супрацоўнікі цэнтру «Карандаш» злоўжывалі сваімі службовымі паўнамоцтвамі, з-за чаго былі парушаныя ягоныя правы на інфармацыю.

Нагадаем, напярэдадні Дзядоў Радыё Свабода падрыхтавала мапу Ўсходніх могілак «Беларускі нэкропаль» з пазначэньнем магілаў 50 выбітных беларусаў, якія прысьвяцілі жыцьцё беларускай справе, культуры ці мове.

Аднак менская друкарня палічыла яе антыдзяржаўнай агітацыяй і адмовілася браць замову. Наклад мапы меў вырабіць друкавальны цэнтар «Карандаш», які знаходзіцца на плошчы Незалежнасьці ў Менску.

На этапе падрыхтоўкі да друку пытаньняў ня ўзьнікла: напярэдадні былі вырабленыя пробныя асобнікі і складзеная замова. У дзень, калі меліся друкаваць мапу, адміністратарка друкарні Алена Рыбак заявіла, што лічыць матэрыялы агітацыйнымі, а радыё Свабода, сайт якога пазначаны на мапе, — антыдзяржаўным, а таму цэнтар адмаўляецца іх друкаваць.

«З улікам сур’ёзнасьці і важнасьці Вашага звароту для нашай кампаніі на час пэрыяд праверкі Алена Рыбак будзе адхіленая ад выкананьня абавязкаў мэнэджэра», — паведаміў у сваім адказе 6 лістапада дырэктар «Інфаэкспэрта» А.М. Крывальцэвіч.

Каментары13

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы2

Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Лукашэнка не Аліеў13

Пад Гроднам знайшлі лісічку, якая прарасла праз чэрап

Цэны на квіткі ў Вільню ўражваюць. Чаму дабрацца да Літвы нашмат даражэй, чым да Варшавы і Масквы2

Мінская мастачка стварыла ШІ-анімацыю з Сімпсанамі ў Брэсце2

Украінскі ўхіліст ад войска расказаў, як з ім абыходзіліся гомельскія памежнікі4

У Швейцарыі заўважылі цэлую групу турыстаў у нацысцкай форме8

Вытворца лялек Лабубу абышоў па сваёй капіталізацыі «Газпрам»2

Навошта мужчыны шлюць жанчынам дыкпікі?22

Аб'яднаны пераходны кабінет выказаўся адносна дыкпікаў Стрыжака18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы2

Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць