Мазырская «Славія» на хатнім стадыёне прайграла «Мінску» (1:2) у 30-м туры чэмпіянату Беларусі па футболе і пазбавілася нават тэарэтычных шанцаў захаваць прапіску ў вышэйшай лізе.

«Славія» правяла ў элітным дывізіёне два сезоны.

За 1—6 месцы:

БАТЭ — 64, Шахцёр — 54, Дынама Мінск — 48, Нёман — 43, Тарпеда-БелАЗ — 42, Гомель — 40.

За 7-12-я месцы:

Белшына — 41, Мінск — 35, Нафтан, Дынама Брэст —34, Дняпро — 33, Славія — 23.

Да канца чэмпіянату засталіся два туры. Каманда, што зойме перадапошняе месца, будзе гуляць стыкавыя матчы з камандай, якая фінішуе на 2-м месцы ў турніры першай лігі.