Прычыны ДТЗ — складаныя ўмовы надвор’я і сытуацыя на дарозе», — патлумачыў радыё «Свабода» Севярынец.

Севярынец улакладніў, што ў часе аварыі за стырном знаходзіўся Віталь Рымашэўскі.

ДТЗ адбылася на 112-м кілямэтры трасы Горадня-Менск, пад Іўем.

Севярынец расказаў: машына, у якой знаходзіўся ён, Рымашэўскі і кіраўніца «Маладых хрысьціянскіх дэмакратаў» Марына Хоміч, сутыкнулася менавіта з джыпам.

Севярянец запэўніў, што пацярпелых няма.

Павал Севярынец, Віталь Рымашэўскі і Марына Хоміч вярталіся з канфэрэнцыі ў справе стварэньня абласнога грамадзкага аб’яднаньня «Гарадзенская хрысьціянская дэмакратыя».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?