У праграме «Клуб рэдактараў» на канале «Беларусь-1» галоўны рэдактар «Савецкай Беларусіі» Павел Якубовіч узняў тэму патрэбнасці і непатрэбнасці помнікаў у Мінску.

«Да мяне ў рэдакцыю звяртаюцца чытачы: ёсць нейкая несправядлівасць — гістарычная, маральная — у тым, што ў Мінску няма помніка ахвярам палітычным рэпрэсіям. На жаль, гэта вялізная колькасць людзей, якія сталі ахвярамі агрэсіўных дактрын барацьбы за ўладу. Чаму няма такога помніка? - задаў рытарычнае пытанне Павел Якубовіч. —

Калі помнік Леніну ўяўляе нейкую мастацкую каштоўнасць — а ён, вядома ж, уяўляе, — навошта яго зносіць, мы ж не варвары. Але помнік ахвярам палітычных рэпрэсій таксама павінен быць».

Узгадаў Якубовіч і Курапаты. «Чаму ў нас такое нетлумачальнае стаўленне да Курапатаў? Курапаты — гэта могілкі. Там ляжаць і святары, і чэкісты… Чаму дзяржаўны апарат аддаў гэта на водкуп аматарам пакрычаць? Ходзяць, па-сланоўі топчуцца, высвятляюць адносіны…» — двухсэнсоўна заявіў ён.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?