11.11.2013 / 13:37

Міліцыянера ў Крычаве асудзілі на 6 гадоў за збіванне затрыманага 3

Бабруйскі міжгарнізонны ваенны суд прызнаў вінаватым малодшага оперупаўнаважанага аддзялення крымінальнага вышуку Крычаўскага РАУС Сініцына ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў і нанясенні цяжкіх цялесных пашкоджанняў.

Нагадаем, у чэрвені Следчы камітэт расследаваў крымінальную справу аб перавышэнні службовых паўнамоцтваў у дачыненні да шэрагу супрацоўнікаў Крычаўскага РАУС, якія падазраваліся ў збіванні затрыманага ў снежні 2012 года. Адзін з іх, старшы сяржант міліцыі Сініцын, быў узяты пад варту.

Як паведаміў старшыня Бабруйскага міжгарнізоннага ваеннага суда Юрый Руткоўскі, справа Сініцына была вылучана ў асобную вытворчасць. 31 кастрычніка ён быў асуджаны на падставе артыкулаў аб перавышэнні службовых паўнамоцтваў і наўмысным прычыненні цяжкага цялеснага пашкоджання.

«Канчатковая мера пакарання яму прызначана ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на шэсць гадоў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, без канфіскацыі маёмасці, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў, на пяць гадоў, з пазбаўленнем спецыяльнага звання «старшы сяржант міліцыі», — расказаў Руткоўскі.

Прысуд у дачыненні да Сініцына пакуль не набыў законную моц. «Ён вінаватым сябе не прызнаў», — адзначыў старшыня ваеннага суда.

Як раней паведамляла маці пацярпелага жыхара Крычава, яе сына беспадстаўна падазравалі ў крадзяжы. Пасля збівання малады чалавек знаходзіўся ў цяжкім стане і быў шпіталізаваны.

Першапачаткова справай займаўся КДБ, а потым яна была перададзена ў Следчы камітэт.

0
миша / Адказаць
11.11.2013 / 14:24
Отморозки.
0
віКніК / Адказаць
11.11.2013 / 14:37
Аказваецца. не ўсіх можна біць, а толькі тых, у каго наверсе няма ніякіх "падвязак". Ну і "палітычных", канешне.
0
Richtigman / Адказаць
11.11.2013 / 14:56
Тых,хто з "бацькі" будзе кпіць: Нават, суд - дазволіць біць !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру