10 лістапада ў 16:30 у Полацку ў офісе грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» былі затрыманыя 5 актывістаў «Полацкага кааліцыі дэмакратычных сіл» Юры Бельскі, Антон Ясіновіч, Анатоль Пракапенка, Алег Крайко, Яўген Вільскі, паведамляе сайт «Свабодны рэгіён».

У рэйдзе ўдзельнічалі супрацоўнікі МУС у форме і некалькі прадстаўнікоў ЖКГ, яны ж былі панятымі.

Затрыманым паведамілі, што сход адбываецца ў непрацоўны час і замінае жыхарам. Усе затрыманыя былі дастаўлены ў Полацкі РАУС. Праз дзве гадзіны пасля ўзяцця тлумачэнняў затрыманыя былі адпушчаныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0