Адзін з найбуйнейшых інвестыцыйных фондаў ЗША — Franklin Templeton набыў на сусветным фінансавым рынку дзяржаўныя аблігацыі Украіны на намінальны суму ў 5 млрд даляраў.

Пра гэта паведаміла ў нядзелю ў сваёй электроннай версіі брытанская газета Financial Times, піша Іtar-tass.com.

«Здзелка, якая дасягае пятай часткі агульнай знешняй дзяржаўнай запазычанасці Украіны, праведзена ў канцы мінулага жніўня, — адзначае выданне. — Ужо стала вядома, што першы віцэ -прэм'ер Украіны Сяргей Арбузаў і міністр фінансаў Юрый Колабаў наведалі з неафіцыйным візітам штаб-кватэру фонду ў каліфарнійскім горадзе Сан-Матэа з мэтай даць пэўныя гарантыі найбуйнейшаму трымальніку нацыянальнага доўгу».

Інфармацыя пра тое, якую суму Franklin Templeton прапанаваў за 20 % украінскага знешняга доўгу, застаецца камерцыйнай таямніцай.

Раней, у пачатковай фазе фінансавага крызісу еўразоны, заакіянскі фонд скупіў аблігацыі Ірландыі, атрымаўшы ў выніку гэтай аперацыі буйны прыбытак пасля таго, як Дубліну была аказана дапамога з боку Еўрасаюза і Міжнароднага валютнага фонду.

Па сцвярджэнні Financial Times, на сусветных рынках чакаюць значнага пагаршэння фінансавага становішча Украіны ўжо ў самы бліжэйшы час.

«Сітуацыя вельмі простая: Украіна апынулася перад пагрозай значнага недахопу наяўных грошай і фондаў», — заявіў газеце вядучы аналітык амерыканскага банка Morgan Stanley Паола Баторы.

Па яго словах, Кіеў «проста не зможа справіцца з чарговай хваляй адтоку капіталу». «Украіне патрабуецца дапамога трэцяга боку — Расіі ці МВФ», — лічыць эксперт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?