Вось такі канцэртны раяль кампаніі Steinway & Sons можа каштаваць каля $100 тыс.
Столькі звычайна каштуе канцэртны інструмент — каля 100 тысяч даляраў.
Абвестку пра конкурсную закупку размясціла на сайце дзяржзакупак Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне Кіраўніцтва справаў.
Тэрмін конкурсу — 60 дзён. Аднак заяўкі прымаюцца толькі да 13 снежня 2013 года.
Хто з кіраўніцтва дзяржавы будзе граць на канцэртным раялі, не паведамляецца.