Папулярная амерыканская актрыса Скарлет Ёхансан заявіла, што порна можа прыносіць задавальненне і мужчынам, і жанчынам.

Кіназорка выказала сваё меркаванне ў дыскусіі, якая вядзецца ўжо шмат дзесяцігоддзяў. Лічыцца, што порнафільмы здымаюцца выключна для мужчынскай аўдыторыі, а жанчынам яны наогул не цікавыя.

Ускосна гэтае меркаванне пацвярджаюць і дадзеныя статыстыкі продажаў жаночых эратычных часопісаў, якія публікуюць здымкі аголеных мужчын.

Большасць падобных выданняў банкрутавалі з-за адсутнасці ўстойлівага попыту, а тыя, што яшчэ трымаюцца, выжываюць у асноўным за кошт пакупнікоў мужчын нетрадыцыйнай арыентацыі.

Але адна з самых вядомых маладых акторак Галівуду Скарлет Ёхансан адназначна на баку тых жанчын, якія лічаць, што порна цікава і жанчынам.

Скарлет удзельнічала ў эратычнай фотасесіі для часопіса Marie Claire, а таксама дала інтэрв'ю, у якім выказала сваё меркаванне па дадзеным пытанні.

«Я думаю, што порна, як і многае іншае, можа прыносіць асалоду і мужчынам, і жанчынам, — заявіла 28- гадовая Скарлет. — Праўда, неабходна выконваць пэўныя абмежаванні пры яго праглядзе, каб не стаць ахвярай залежнасці.

І калі я даведаюся, што мой бойфрэнд глядзіць так шмат порна, як персанаж з фільма «Дон Джон», дзе я нядаўна знялася, то гэта выкліча ў мяне моцнае здзіўленне, без усялякіх сумненняў».

Сама Скарлет Ёхансан нядаўна трапіла ў сэкс-скандал. Хакер выцягнуў у яе з мабільнага тэлефона інтымныя здымкі, якія актрыса зрабіла перад люстэркам для свайго былога мужа Раяна Рэйнальдса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?