Сотні жыхароў Вялікабрытаніі 11 лістапада прыбылі на пахаванне самотнага ветэрана Другой Сусветнай вайны Гаральда Персіваля, які памёр ва ўзросце 99 гадоў у брытанскім доме састарэлых.

theguardian.com

theguardian.com

theguardian.com

theguardian.com

theguardian.com

theguardian.com

Людзі пачалі сыходзіцца да крэматорыя на паўночным захадзе Англіі пасля абвесткі ў мясцовай газеце пра тое, што на пахаванне адзінокага ветэрана, які служыў у каралеўскіх ВПС, можа наогул ніхто не прыйсці.

Абвестка хутка распаўсюдзілася па сацыяльных сетках, пасля чаго пра свой намер намер аддаць апошнія ўшанаванні ветэрану заявілі сотні людзей, у тым ліку бацькоў з дзецьмі, вайскоўцаў і ўсё яшчэ жывых ветэранаў.

Будынак мясцовага крэматорыя не здолеў змясціць усіх ахвотных развітацца з Персівалем, таму некалькі соцень чалавек з кветкамі стаялі пад дажджом на вуліцы.

Адзіны сваяк ветэрана — яго пляменнік Андрэ Кальер-Варсел — заявіў, што пасля газетнай публікацыі аб хуткім пахаванні чакаў прыходу некалькіх чалавек. Паводле яго слоў, ён «узрушаны» колькасцю неабыякавых людзей, а таксама вельмі крануты іх удзелам.

Пахаванне пачаліся з хвіліны маўчання ў памяць аб усіх брытанцах, якія загінулі ў розных войнах. Дзень памяці ў Вялікабрытаніі традыцыйна адзначаюць 11 лістапада — у дзень заканчэння Першай Сусветнай вайны.

Персіваль падчас вайны служыў у камандзе наземнага забеспячэння бамбардзіроўшчыкаў, якія знішчалі нямецкія дамбы на рэках Рурскага прамысловага рэгіёну.

Як распавёў яго пляменнік, Персіваль не быў героем, але сумленна служыў сваёй краіне ў цяжкія для яе часы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?