Кіраўнік фракцыі апазіцыйнай партыі «Бацькаўшчына» Арсеній Яцэнюк прыгразіў імпічментам прэзідэнту Януковічу ў сувязі з «тайнымі перамовамі», якія той правёў з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

«Я зараз звярнуся да міністра замежных спраў, каб нам далі канкрэтную інфармацыю, што кіраўнік украінскай дзяржавы другі раз рабіў у Расіі і пра што ён размаўляў з прэзідэнтам Расіі Пуціным», — заявіў Яцэнюк, дадаўшы, што таемныя перамовы з кіраўніком іншай дзяржавы з'яўляюцца прамой падставай для абвяшчэння імпічменту прэзідэнту.

На думку Яцэнюка, дзеянні прэзідэнта сведчаць пра тое што Януковіч не мае намеру падпісваць Пагадненне аб асацыяцыі з Еўрапейскім саюзам.

«Цімашэнку не хочуць вызваляць … Фактычна рэалізуецца сцэнар, як сарваць Вільню. Гэта катастрофа для 40 мільённай дзяржавы», — дадаў Яцэнюк.

Падставай для хваляванняў Яцэнюка стаў рабочы візіт Януковіча ў Маскву, падчас якога ўкраінскі прэзідэнт абмеркаваў з расійскім калегам Пуціным гандлёва-эканамічныя адносіны дзвюх краін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?